Дванаццаць актаў (зборнік)

Уладзіслаў Ахроменка

Дванаццаць актаў (зборнік)

© Уладзіслаў Ахроменка ідэя, прадмова, складанне

© Сяргей Календа прадзюсар

© Максім Клімковіч рэдактура

© Серыя Дванаццаць зяўляецца выдавецкім праектам Таварыства Вольных Літаратараў (ТВЛ).

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2017

* * *

Беларуская літаратура гэткая дэкаратыўная карлікавая пальма ў дзежцы, неабавязковая дэталь побытавага інтэреру. Пол тае пальмы невызначаны, сістэмнага дрэнажу няма, а глеба здзервянелая да стану асфальту. Дзежка стаіць у праходным калідоры, калідор у казённым доме. Людзтва сноўдаецца з кабінета ў кабінет, нудзіцца ў чэргах, на пальму ніхто асабліва не зважае, бо на курс ці то батанікі, ці то белліту ўсе са школьных часоў забыліся. У чарзе, праўда, можна і прыгадаць пра расцветали яблони и груши, поплыли туманы над рекой, і перапаліць па-хуткаму, і па-хабёльску кінуць недапалак у дзежку, а то і накрэмзаць на глянцавым лісце брутальны і абагульняльны мацюк.

Здараецца, аднак, што напаўмёртвая пальма набіраецца цудадзейнымі сокамі, і між пыльнымі лістамі сарамліва прабіваюцца яскравыя краскі. Але ж пладамі тыя краскі абарочваюцца зрэдку: у класічным беларускім пісьменстве заўсёды было зашмат ідэй, патрыятызму і паэзіі чыстае красы, але катастрафічна бракавала фізічнага цела. Традыцыйныя героі беларускай літаратуры заўсёды выглядалі нібы сатканымі з кветкавага пылку, але амаль паўбаўленымі мяса, крыві, касцей, а таксама натуральных фізіялагічных жаданняў. Сексуальнасць, любошчы, нават эротыка усё гэта сарамліва перахоўвалася пад саламянымі брылямі несцерак, у каламуці трох лыжак заціркі ці ў парослых травою партызанскіх акопах.

Вы можаце ўявіць эрагенныя зоны Ядвісі з коласаўскіх На ростаннях? А мінет ці кунілінгус меліжаўскіх Васіля Дзятліка і Ганны Чарнушкі? Быкаўскае Дажыць да світанку выклікае у вас адно мілітарныя асацыяцыі, але не думкі пра жарсць, якая знясільвае ненажэрных каханкаў?

Законы прыроды адназначныя, і для прыгожага пісьменства таксама: песцік вымагае тычынкі, Інь Янь, і без гэтага немажлівае натуральнае апладненне. Калі ў літаратуры нарэшце зяўляецца фізічнае цела яе прыўкрасная душа цяжарыць, дэкаратыўныя кветкі саступаюць месца завязі, а краскі на галінках неўзабаве абарочваюцца пладамі.

Уладзіслаў Ахроменка

Ева Вежнавец

Іра ў залатых басаножках

Ахвотней за ўсё Іра гуляла па лесе, дзе ладзіла самотныя «пікнікі», беручы з сабой бабіну вышываную сурвэтку і ежу з лядоўні. А то яшчэ можна было капеек накрасці з бацькавых кішэняў і накупляць смачнот у краме. Іра запрашала суседскую Таню, і яны сыходзілі ў лес, дзе бавілі часам цэлыя дні. Так працягвалася да тае пары, калі ў вёску вярнуўся руды Дораш-свінабой і ў Іры пачаліся жахлівыя дні.

Быў ветраны ранак са скаклівымі плямамі сонца на траве пад яблыняю, калі Таня прыбегла да Іры. Дарослых дома не было, дзяўчынкі вынеслі ў двор цэлую гусятніцу з блінчыкамі і палову апрасталі.

Пасля, аблізваючы пальцы, Таня сказала: Ірка, пайшлі паглядзім, Дораш сваю кошку з кацянятамі жыўцом закапаў, яна яшчэ дыхае, і зямля збоку падымаецца.

Дзяўчынкі пабеглі за вёску, прабеглі спачатку кукурузнае поле, а потым жытняе і наблізіліся да старой грушы, якая адна засталася стаяць у шчырым полі. Хадзілі цьмяныя показкі, што тут колісь быў кулацкі хутар з вялізным садам, жыла вялікая сям'я, а потым іх усіх пазвозілі, як негадзяшчых сабак, селішча зааралі. Толькі груша расце тут са старых часоў, падае, развальваецца, а з пня ў яе зноў груша прарастае, новая, і тую грушу рушыць нельга, бо гэта чортава месца.

 Тут!  сказала Таня.  Мы самі бачылі, як ён закопваў, кацяняты ўніз, а яе наверх. Яна не адкапаецца, бо кацянят не захоча кінуць. Бацька кажа, Дораш цяпер свіней бе, сабак вешае і катоў зводзіць. Так што ўсе мужыкі цяпер свабодныя, а то не ўмеюць і жывёлы прыбіць, блююць. Давай зямлю палачкай адграбем, паглядзім, ці дыхаюць.

Таня і Іра адгрэблі палачкамі зямлю і ўбачылі кошчын бок, каляровую поўсць, якая ўздымалася ад дыхання.

 Яна дыхае!  сказала Іра,  дыхае. Трэба адкапаць.

 Дораш сказаў, хто маю кошку адкапае, таго я швайкай закалю. Ты ведаеш, як ён свіней швайкаю бе, і конаўкамі кроў п'е? Вочы ў яго ад таго красныя-красныя, як кроў, і чорныя-чорныя, як у крумкача. Ён вось так тыя страшныя вочы на нас вылупіў (Таня як магла вырачыла блакітныя вочы і для постраху яшчэ разявіла рот) і кажа страшным голасам: «Дзеці, хто маю кошку выкапае, таму швайку засаджу, усю кроў вып'ю, а вушы адрэжу і сабакам пакідаю!» Мы спужаліся і паўцякалі.

А нашто ён кошку закапаў?

 Паблядушчая ў яго кошка. Трэціх кацянят прынесла.

 Дык лепей бы ён кацянят тапіў. Ім не баліць, яны сляпыя і глухія. Толькі пішчаць: міў! міў! міў!

 Не ведаю, Іра, толькі давай кошкі не выкопваць, яна вунь і так ужо дыхаць перастае, выкапаем, а яна толькі мучыцца будзе. Хай ужо дадыхае. А як Дораш дазнаецца, што мы выкапалі, дык не будзе нас на гэтым свеце.

 Танька, ты як хочаш, а я адкапаю, можа, і кацяняты жывыя. Я іх схаваю ў лесе і буду ім малако насіць.

 Ірачко, галубачко, не рабі ты таго! Я баюся.

 Ты ідзі за ламаччам стань і цікуй, ці не ідзе хто. А ад мяне адвярніся задам, потым скажаш: я не ведаю, што там дурная Мажэйкава рабіла.

Іра большай палкаю абвяла контуры ката і стала акуратна разграбаць зямлю, каб не параніць кошкі ці кацянят. Дагрэблася спачатку да хваста, а потым і да галавы. Кошка ляжала ў кавалку салафану, ашчэрыўшы зубы. Бок яе ўжо не ўздымаўся. Не дыхалі і трое маленькіх, як пацучаняты, кацянят.

Іра падняла загінулае сямейства ў кавалку салафану, потым паклала ў падол сарафаніка. Што з імі рабіць, яна не ведала. Зноў закопваць у зямлю але там яны прынялі пакутніцкую смерць.

Іра ведае, што такое быць закапанаму жыўцом, бабка распавядала, што адну дзяўчыну пахавалі, а потым яе брат з войска прыехаў, спазніўся на пахаванне, кажа: адкопвайце, развітаюся зь сястрой. А дзеўка там у труне перавернутая, увесь твар і грудзі параздзіраныя і валасы павырываныя так са страху сябе драла. Іра пастанавіла занесці сям'ю і ўтапіць у канаве. Там яны стануць краскамі і вадзяной травой.

 Ну і што гэта ты робіш?  пачуўся раптам страшны мужчынскі голас, густы, нібыта з дзежкі. Іра рэзка ўскінула галаву і неяк разам пабачыла, як ціха адступае праз ламачча Танька і як выходзіць з кустоўя буйная мужчынская постаць у калматай шапцы. Потым Іра ўведала, што Дораш ніколі не здымае сваю рудую лісіную шапку з хвастом.

Іра застыла, высока трымаючы прыполік белага сарафану. Дораш няспешна разгледзеў яе аленія ножкі з вострымі каленцамі, а потым ўзняў цяжкі позірк на Ірын твар, дзе вялікія вочы, востры нос і доўгі рот нібыта змагаліся за месца.

 Чыя ты такая?

 Мажэйкава Іра.

 Ага. Іра Мажэйка насатая. Давай сюды маіх катоў.

 Вы сволач! Не дам я ніякіх катоў вам!

 А ты ведаеш, хто я такі?

 Вы Дораш, што свіней коле. Я вас не баюся. Як вы мяне заколеце, вас міліцыя забярэ.

Дораш памаўчаў з дзіўнай крывой усмешкаю. У яго сапраўды вочы былі і чырвоныя, і чорныя бялкі налітыя крывёй, а колцы чорныя-чорныя, ды яшчэ і зрэнкі вялікія, нібыта налітыя смалою. Дзіўна, але блізарукая Іра бачыла Дораша ў кожнай драбніцы кароткая рудая шчэць на шчоках і падбароддзі, клятчастая кашуля з закасанымі рукавамі, на плячы пінжак вісіць; штаны запраўлены ў кірзачы. І гэта дурная шапка. Іра не баялася яго, толькі дыхаць стала цяжка і ўцячы не было як кошка з кацянятамі выпадзе з падолу.

 Хадзі сюды, Бурацінка, не бойся, я табе аддам катоў дый яшчэ зоркі пакажу.

 Якія зоркі ўдзень? Удзень іх небам зацягвае і хмарамі. А вось ноччу іх відаць, бо неба адкрываецца.

 А ёсць месцы, адкуль удзень відаць, з пограба, калодзежа і з такіх спецыяльных месцаў. Я адно такое знаю.

 Не хачу я вашых паганых зораў. Нашто вы кошку закапалі? Знаеце, як ёй балела і страшна было? А каб вас жыўцом закапаць?

 Я магу ажывіць кошку. У мяне ў кармане бутылачка з вадой, прамыем ёй нос і рот ад пяску, задыхае. Нясі сюды.

Іра не скранулася з месца, але Дораш стаў спакваля падыходзіць да яе, сунуўшы руку ў кішэню, нібыта даставаў адтуль бутэлечку. Потым акуратна ўзяў з Ірынага падоліка «салафан» з кацінаю сям'ёй (салафан-сарафан, вершык можна скласці, падумала Іра), паклаў іх пад грушаю, а Іру ўзяў за руку і сказаў:

 Вось тут за грушаю, ёсць стары пограб, як ляжаш там, то адразу зоры пабачыш. Я ляжаў тут знаеш колькі начэй, глядзеў Гэта такое ваўшэбнае месца.

 Я не буду нікуды лягаць, у мяне белы сарафан, мама будзе крычаць.

 Я падсцялю пінжак.

Дораш акуратна пасцяліў пінжак і стаў гнуць Іру, пакуль яна не легла. Потым расправіў сарафанчык:

 Бачыш, сарафанчык увесь на пінжаку, будзе цэлы і чысты.

 Пусціце мяне, я ніякіх зор не хачу!

Але Дораш толькі яшчэ мацней сціснуў Іру і увесь наваліўся на яе, нібыта гара.

 Мне дыхаць цяжка, пусціце!  крыкнула дзяўчынка.

 Не крычы, не крычы, а то вушка адкушу,  сказаў Дораш і прыхапіў зубамі Ірына вуха, а сам стаў калыхацца на Іры.

Дальше